З узорамі палотна,
Святочныя ўбранні
Прычэплены турботна.
Аб дабрабыту казку –
Туман штодзень складаюць,
А вочы нават з радасцю
Яе за лад прымаюць.
Пяюць нам песні-ласкі,
А мы пад гэта скачам.
Здаволены трызеннем,
Хлусні вакол не бачым.
У глотку панапіхана
Даволі смачнай ежы,
Каб толькі нашы словы
Не пакідалі межы.
Каб мы, як тыя малпы,
Не бачылі, не чулі
І не казалі лішняга,
Бо за свабоду – кулі.