Ну а мне прысніўся дзіўны сон,
Быццам у лесе залатым была!
Я ішла па вузенькай дарожцы,
Азіралася па старанам…
Бачыла, як лета назад крочыць.
Вось і восень ціха надышла.
У небе сумна праплываюць хмары,
На траве блішчыць празрыстая раса.
Здзейняцца, я ведаю, ўсе мары,
Тыя, што я ўлетку зберагла.
Лісце золатам атуліць усе дарожкі,
Я дастану стары парасон.
Яркія абую басаножкі…
Але ўсё…Закончыўся мой сон.
Я адкрыла вочы, на душы так сумна…
Ціхі вечар замяніла ноч.
Да вакна я падышла марудна
І журылася пад вераснёўскі дождж.