Тых слоў, што немае ў свеце.
Заблыталась сонца ў пшаніцы
Святочнасцю, што ў гэтым леце.
Не бачаць вачыма рамонкі,
Нязграбнасць не чуюць аблокі.
Не мару больш аб ратунку,
Бо цяжкімі сталі крокі.
Бо ў сэрцы зноў таямніца
Няствораных дум і жаданняў,
Бо ў сэрцы вые ваўчыца –
Не вытрымана маўчанне.
Скаціліся зоркі з неба,
Сняданак у далонях прынеслі.
Не адпускае глеба
Кветкі з расою чыстай.